У цёплы і пагожы дзень 4 жніўня выхаванцы лагера «Інжынеры будучыні» (СШ №30) наведалі Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек і сталі гледачамі кранальнага спектакля «Матуліны казкі».
Атмасфера, напоўненая цяплом і мудрасцю, перанесла дзяцей у свет народных казак, дзе дабро заўсёды перамагае зло. Юныя гледачы з вялікай цікавасцю сачылі за прыгодамі герояў, а яркія лялькі і жывая гульня акцёраў нікога не пакінулі абыякавым.
Сённяшняе мерапрыемства стала часткай праграмы, прымеркаванай да Года беларускай жанчыны, і накіравана на папулярызацыю ролі жанчыны і яе ўкладу ў развіццё грамадства. Матчына любоў, мудрасць і клопат, увасобленыя ў спектаклі, — найлепшае адлюстраванне духу гэтага знакавага года.
Культурныя паходы дапамагаюць дзецям далучацца да мастацтва, пашыраць кругагляд і больш даведвацца пра сваю краіну.



